У Берасці каронавірус пацверджаны ў дзіцяці



Дзіця было шпіталізаванае з падазрэннем на каронавірус, а ўжо пасля тэст на COVID-19 даў станоўчы вынік. Пацыент паступіў у прыёмнае аддзяленне Берасцейскай дзіцячай абласной лякарні, перадае наш карэспандэнт:

– Перш чым быў станоўчы вынік тэсту, дзіця размясцілі ў спецыяльны бокс, што месціўся ў прыёмным аддзяленні. Шпіталізацыя адбылася 10 красавіка, амаль тыдзень таму, але гэты факт стаў вядомым толькі зараз.

Таксама пасля ізаляцыі пацыента ўстанавілі ўсе кантакты першага роўня. Згодна абследавання, вынік тэсту на COVID-19 — адмоўны. Такую інфармацыю агучыла лекар-эпідэміёлаг Берасцейскай дзіцячай абласной лякарні Марыя Іванец.

Дадатковых дадзеных па стане на 17 красавіка, колькі хворых на каронавірус зафіксавана ў Берасцейскай вобласці, не агучваецца. Папярэдння лічба — семдзясят тры чалавекі.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце