У Берасці хочуць абмеркаваць пытанне карупцыі
30 кастрычніка ў рэдакцыі газеты „Брэсцкі кур’ер” пройдзе круглы стол на такую тэму. Ініцыятарамі правядзення сустрэчы выступаюць сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі сумесна з рэдакцыяй газеты.
Адзін з арганізатараў мерапрыемства Уладзімір Вуек адзначыў, што галоўная мэта – гэта патлумачыць грамадзянам, чаму ўзнікае карупцыя і якія могуць быць яе праявы:
– Гэта будзе антыкарупцыйны даклад Анатоля Лябедзькі ў межах паглыбленага дыялогу. Карупцыя – актуальная тэма для Беларусі. У нашай краіне карупцыя прыхаваная. І якраз на гэтым мерапрыемстве будуць агучаныя прыхаваныя механізмы карупцыі, патлумачаць, чаму так незаўважна гэта адбываецца, а таксама як гэта ўплывае на эканоміку нашай краіны.
Па словах палітыка, у рамках круглага стала будуць прапанаваныя варыянты супрацьдзеяння карупцыі на рэгіянальным узроўні, а таксама будуць абмеркаваныя механізмы магчымага грамадскага кантролю.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота muruzhev-ing.livejournal.com