У Берасці кіроўца збіў дзяўчынку і ўцёк
У Берасці невядомы кіроўца збіў школьніцу і ўцёк з месца дарожна-транспартнага здарэння. Аварыя адбылася 27 верасня прыблізна ў 18.40 на вул.Гарадзенскай.
Насупраць аднаго з дамоў кіроўца на неўстаноўленым аўтамабілі збіў васьмігадовую дзяўчынку. У выніку ДТЗ дзіця атрымала траўмы. Пасля дапамогі медыкаў школьніца была адпушчаная дахаты.
Кіроўца ўцёк. Зараз вядзецца яго пошук. Супрацоўнікі ДАІ звяртаюцца па дапамогу да сведак аварыі. Відавочцаў здарэння просяць патэлефанаваць у Дзяржаўтаінспекцыю па нумарах 8 (0162) 41-44-44, 41-16-35 або 102.
