У Берасці ля дома Алеся Чаркашына прайшла акцыя памяці
Сябры і аднапартыйцы Народнага героя Украіны Алеся Чаркашына размясцілі на доме кампазіцыю з вялікага партрэта Чаркашына, кароткіх аўтабіяграфічных дадзеных і выявы помніка са словамі: “Слава Украіне! Жыве Беларусь!”.
Запалілі знічы, прачыталі малітву, падзяліліся успамінамі разам з суседзямі Алеся, кажа сустаршыня партыі Беларускай Хрысціянскай дэмакратыі Георгій Дзмітрук:
– Спаўняецца 3 гады з моманту гібелі нашага сябра, паплечніка Алеся Чаркашына. Прайшло 3 гады ад той даты, калі ён загінуў, абараняючы не толькі Украіну, але і нашу Беларусь, якую ён вельмі любіў. Сёння мы збіраемся і запрашаем усіх, хто памятае яго, хто ведаў яго, хто чытаў пра яго, ушанаваць яго памяць – наведаць месца, дзе ён пахаваны.
Паводле Георгія Дзмітрука, штогод сябры і паплечнікі Алеся збіраюцца, каб ушанаваць памяць героя. Сёння запрашаюць усіх на могілкі Камяніца-Жыровіцкая на 18.00.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце