У Берасці лякарні пераходзяць у звычайны рэжым працы
У звычайны рэжым працы пераходзяць некаторыя берасцейскія лякарні. Чыноўнікі вырашылі, што гэта дазваляе эпідэміялагічная сітуацыя. Раней было заўялена, што Берасцейская вобласць ужо на плато, і да канца года колькасць выпадкаў каронавіруснай інфекцыі пойдзе на спад:
– Да прыкладу, у Берасцейскай абласной клінічнай лякарні прымаюць у звычайным рэжыме ў гематалагічным аддзяленні ўжо з 17 снежня. А з 19 снежня можна трапіць у хірургічнае аддзяленне Берасцейскага абласнога анкалагічнага дыспансера.
Таксама стала вядома пра тое, што скарачаецца колькасць ложкаў, якія прызначаныя для пацыентаў са станоўчым тэстам на Ковід-19. Літаральна за тыдзень стала меньш на 120 месцаў.
Адразу пасля закрыцця межаў, 21 снежня, у Берасцейскай абласной клінічнай лякарні перапрафілюецца шэраг аддзяленняў. У звычайным рэжыме будуць працаваць кардыялагічнае, гастраэнтэралагічнае, рэўматалагічнае і аддзяленне таракальнай хірургіі. Скараціць дадатковыя койкі плануецца і ў Берасцейскай гарадской лякарні №1. І ўсё гэта адбываецца на фоне з’яўлення новага штаму каронавірусу ў Еўропе, на які ні ўлады на лакальным, ні на рэспубліканскім роўні ніякім чынам не адрэгавалі.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота: МН
