У Берасці маршрутка з 9 пасажырамі перакулілася пасля сутыкнення з таксі
Аварыя адбылася ў Берасці 11 лютага 2018 года каля 06.50 на скрыжаванні вуліц Гаўрылава і Арлоўскай, паведамляе ДАІ Берасцейскай вобласці.
Як паведамляе абласное ўпраўленне ДАІ, за рулём маршрутнага таксі „Фольксваген” быў мясцовы жыхар 1968 года нараджэння. Рухаўся па вуліцы Арлоўскай, на скрыжаванні нераўназначных дарог з вуліцай Гаўрылава ён не саступіў дарогу аўтамабілю Toyota Prius. Светлафоры ў момант аварыі не працавалі.
У ДТЗ траўмаваныя тры жанчыны і двое мужчын. Мужчыны пасля аказання медыцынскай дапамогі адпушчаныя дадому.
Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.