У Берасці можна будзе зрабіць хуткія тэсты на COVID-19



У Берасці можна будзе зрабіць хуткія тэсты на COVID-19 – экспрэс-тэсты былі дастаўлены на Берасцейшчыну з Кітая, як і ва ўсю Беларусь:

– Іх закупілі за срокі, што раней грамадзяне Беларусі збіралі праз платформу Мола-Мола. Гэтыя фінансы проста выкарыстала Міністэрства аховы здароўя для закупкі сотні тысяч тэстаў. Берасцейская вобласць атрымае адзінаццаць тысяч. Яны дазваляюць вызначыць наяўнасць антыцелаў у крыві на COVID-19. Гэта значыць, што чалавек зможа зразумець, ці перахварэў ён ужо на каронавірус.

Найперш плануецца такія тэсты накіраваць у медустановы горада. Пакуль вядома, што штодня ў Берасці робіцца да паўтысячы тэстаў на COVID-19, але гэта вельмі малая лічба. Рабіць кожнаму, хто мае падазрэнне на каронавірус, такія тэсты пакуль няма магчымасці. Рашэнні прымаюць лекары, зыходзячы са стану пацыентаў.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце