У Берасці на 3-4,5 гады калоніі асудзілі дзевяць чалавек



У судзе Маскоўскага раёна Берасця 10 сакавіка агучылі прысуд па справе аб масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса) 10 жніўня на вуліцах абласнога цэнтра. Суддзя Вера Філонік асудзіла адразу дзевяць чалавек на тэрміны ад 3 да 4,5 гады калоніі — менавіта такое пакаранне прасілі пракуроры, піша Вясна.

Сярод асуджаных — палітзняволеныя бацька і сын, таксіст, студэнт, школьнік і іншыя. Дваіх непаўнагадовых асуджаных узятыя пад варту ў залі суда. На абвяшчэнне прысуду па беспарадкаў не патрапіла каля 20 чалавек. Пацярпелымі па справе прызнаныя 29 чалавек, большасць з іх — міліцыянты, шкоду ацанілі ў 27 тысяч беларускіх рублёў.

Як піша тэлеграм-канал брэсцкай „Вясны”, суддзя палічыла, што віна ўсіх абвінавачаных ва ўдзеле ў масавых беспарадках 10 жніўня па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса даказаная і прызначыла наступныя тэрміны:

палітзняволены таксіст Цімур Рызапур — 4,5 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму; палітвязень Аляксандр Драздоў — 4,5 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму; палітзняволены студэнт Ілля Мігно — 4,5 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму; палітзняволеныя сын і бацька Ягор і Віталь Пракапчукі — па 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму; палізняволены Сяргей Салоха (30-гадовы ІП) — 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму; палітвязень Сяргей Крыўчэня — 3,5 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму; Сяргей Гацкевіч (непаўнагадовы 11-класнік) — 3 гады выхаваўчай калоніі; Дзяніс Хазей (непаўнагадовы другакурснік каледжа) — 3 гады выхаваўчай калоніі.

Двое з фігурантаў справы — непаўналетнія, да суда яны знаходзіліся пад наглядам. Іх узялі пад варту ў залі суда. Семь абвінавачаных знаходзіліся пад вартай. Дзесятая абінавачаная — Віталія Бандарэнка, якая не з’яўлялася на судовыя працэсы, бо дзяўчына з’ехала за мяжу. Але да прысуда, 27 лютага, яна вярнулася назад, і 1 сакавіка была затрыманая. Яе змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання, а затым перавялі ў СІЗА-7 да суда. Праваабаронцы прызналі яе палітычнай зняволенай.

Віну з дзевяці цалкам не прызнаў ніхто. Большасць прызнаюць сябе вінаватымі часткова: „Прысутнічаў, удзельнічаў, але нікому не прычыняў гвалту, пагромаў не здзяйсняў”.

У чым іх абвінавацілі?

Згодна з абвінавачваннем 10 жніўня 2020 года падчас несанкцыянаванага масавага мерапрыемства ў цэнтры Берасця – на вуліцах Савецкай і Нафтавай, бульварах Шаўчэнкі і Касманаўтаў, праспекце Машэрава — «груба парушылі грамадскі парадак і здзейснілі пагромы. Пасля чаго ўжылі гвалт — нанеслі супрацоўнікам міліцыі ўдары рукамі і нагамі, рознымі прадметамі. У ход для гэтага ішлі дошкі, палкі, вулічныя скрыні для смецця, фрагменты лавак, тратуарнай пліткі і асфальту, бутэлькі, камяні, металічныя балты, ёмістасці з фарбай, піратэхнічныя вырабы. Затым абвінавачаныя наўмысна знішчылі і пашкодзілі транспартныя сродкі і іншае маёмасць, якое належала АУС, фізічным і юрыдычным асобам».

Агульная сума прычыненай шкоды, згодна з матэрыяламі справы, перавысіла 27 тысяч беларускіх рублёў. Прычыненая злачынствам шкода да суда не была кампенсаваная – пракуратура прад’явіла пазоў да абвінавачаных аб яго спагнанні ў салідарным парадку.

Па абвінавачванні, супрацоўніку органаў унутраных спраў прычыненыя цялесныя пашкоджанні ў выглядзе двух ран у галіне першага пальца правай пэндзля, якія адносяцца да катэгорыі лёгкіх цялесных пашкоджанняў, і нанесеныя пабоі. Яшчэ ў аднаго супрацоўніка сарвалі рацыю і адарвалі пагонаў, а ўсяго больш чым 25 міліцыянтам нанесеныя пабоі.