У Берасці на курсах мовы гаварылі пра коцікаў
На берасцейскай “Мове нанова” абмеркавалі коцікаў. Менавіта такую тэму на першых занятках пятага сезона курсаў абралі выкладчыкі. Падрабязней кажа арганізатар і вядоўца мерапрыемства Максім Хлябец:
– Вынайшлі тэму – гэта «Каты». І што рабілі з коцікамі беларусы. То бок гэта легенды і павер’і ў розныя стагоддзі.
РР: Якія цікавосткі чакаць у новым сезоне?
– Задумаў няма. Гэта хутчэй будуць адкрытыя лекцыі, як звычайна. У гэтым сезоне ў нас з’явілася Іна Хоміч – беларускі філолаг, таму будзе ўхіл менавіта на вывучэнне беларускай мовы.
Слухачоў курсаў таксама чакала і музычная частка. Гэтым разам на заняткі запрасілі музыку Яўгена Змушку з гурта “Мутнае вока”:
– Я браў удзел у гэтых курсах яшчэ два гады таму. Аб’ездзіў амаль што ўсю Беларусь. Дазнаўся пра такі гарадок, як Астравец у памежнай зоне. Ні я, ні мой менеджар не ведалі пра гэты горад. Мы прыехалі туды на машыне. Там была вельмі ветлівая аўдыторыя. І я так кажу не таму, што яны потым павялі нас у кавярню і зрабілі невялічкі экскурс. Як я казаў сваёй матулі, якая вельмі далёкая ад спраў, што курсы «Мова нанова» вельмі модныя, ветлівыя, неназойлівыя.
Заняткі “Мова нанова” ў Берасці праводзяцца кожны аўторак па адрасе Дзяржынскага 50, пачатак у 18:30. За тым, якая тэма і які госць будуць наступнымі, можна адсачыць праз Вконтакте і Facebook старонкі курсаў.
[Not a valid template]
Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота аўтара