У Берасці на прыпынку згарэла маршрутка



У Берасці на вуліцы Кацін Бор на канцавым прыпынку загарэлася маршрутнае таксі „Мерседэс-Спрынтар”.

brest-marshrutka

Як паведаміў БелаПАН прэс-сакратар Берасцейскага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Машноў, узгаранне адбылося 17 снежня ў 18.16 пасля высадкі пасажыраў. Пацярпелых няма.

Ліквідавалі пажар работнікі МНС, якія прыбылі да месца выкліку. Мікрааўтобус знішчаны агнём.

Прычына пажару высвятляецца. Разгляданая версія — кароткае замыканне электраправодкі ў маторным адсеку.