На смеццеперапрацоўчым заводзе Берасця эвакуявалі 35 чалавек
Супрацоўнікі Берасцейскага смеццеперапрацоўчага завода былі эвакуяваныя з цэха прадпрыемства пасля выяўлення прадмета з надпісам „траціл”.
Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучэнка, 3 кастрычніка ў 17.10 у міліцыю патэлефанаваў майстар завода, які расказаў, што ў цэху прадпрыемства пры сартаванні бытавых адходаў знойдзены прадмет з надпісам „траціл 200 грам”.
З цэха было эвакуявана 35 чалавек.
Сапёры, якія прыбылі, выбухованебяспечных рэчываў не знайшлі.
Праводзіцца праверка.
БелаПАН
