У Берасці надалей адмены масавыя мерапрыемствы
У Берасці надалей адмены масавыя мерапрыемствы ў сувязі з каронавіруснай інфекцыяй.
На больш позні тэрмін перанесены берасцейскі паўмарафон. У якасці замены адбудзецца анлайн марафон Stop COVID-19. Гэта адзін з першых крокаў на рэгіянальным узроўні ў плане скарачэння колькасці спартовых сустрэч:
– Літаральна тыдзень таму ў Берасці яшчэ адбываліся буйныя спартовыя мерапрыемствы. Масавыя сходы людзей у адным памяшканні маглі прывесці да дзясяткаў, а то і соцень новых захворванняў, а менавіта — станоўчых тэстаў на COVID-19.
Па-ранейшаму працуюць спартовыя залы і фітнэс-клубы, наведнікі не маюць абавязку прытрымлівацца сацыяльнай дыстанцыі, а таксама не кантралюецца колькасць людзей, што адначасова знаходзіцца ў памяшканні.
Але лазні і басейны ўжо скарацілі сеансы наведванняў. Ініцыятыва зыходзіла не з боку адміністрацыі ўстановаў, а наадварот — рэзка скарацілася колькасць кліентаў. Так берасцейцы вырашылі самі паклапаціцца пра сваё жыццё і здароўе.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце