У Берасці намаганнямі актывістаў запрацуе новая школа
Сябры берасцейскай абласной арганізацыі Беларускай Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) дамагліся вынікаў у рэалізацыі права на якасную і даступную адукацыю. Яны атрымалі адказ пра тое, што ў мікрараёне Паўднёвым дзякуючы сумесным намаганням актывістаў і мясцовых жыхароў у 2015-ым годзе пачне працаваць новая школа. Палітык Ігар Маслоўскі перакананы, што гэта адбылося, дзякуючы неаднаразовым зваротам да ўладных органаў:
– Паўтара года не прапала дарма. Калі мы пачыналі гэтую кампанію, то на месцы школы-садка, якая зараз будуецца, была пустка. І вусна і пісьмова мы атрымалі пацверджанне, што школа-садок у мікрараёне Паўднёвым Берасця будзе ўведзена ў эксплуатацыю ў гэтым годзе. Для нас, як сацыял-дэмакратаў, гэта прыярытэт.
„Тым не менш, адказ ня поўны, і мы надалей будзем праводзіць маніторынг усіх дзеянняў улады, якія тычацца адукацыі на мясцовым узроўні,” – дадаў старшыня берасцейскай абласной арганізацыі БСДП (Грамада) Ігар Маслоўскі.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота www.b-g.by