У Берасці напалі на інкасатара



У Берасці вечарам 27 лістапада ўчынены напад на інкасатара.

Як паведаміў БелаПАН афіцыйны прадстаўнік УУС Берасцейскага аблвыканкама Сяргей Дучэнка, гэта адбылося каля 19.30 недалёка ад прыпынку грамадскага транспарту на скрыжаванні вуліц Машэрава і бульвара Касманаўтаў, калі інкасатар з выручкай выходзіў з аддзялення банка.

Зламыснік выхапіў у яго сумку з грашыма і спрабаваў уцячы. Яго затрымаў інкасатар разам з напарнікам-вадзіцелем і перадаў супрацоўнікам міліцыі.

„Затрыманы — мужчына 1985 года нараджэння. У яго канфіскаваны электрашокер. На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група”, — сказаў Дучэнка.

belapan.by

Фота Белновости