У Берасці напішуць лісты палітвязням



Напісаць разам лісты да палітычных вязняў запрашаюць у Берасці прадстаўнікі творчай прасторы незалежнага тэатру Крылы Халопа. Сустрэча неабыякавых берасцейцаў адбудзецца ўжо заўтра, 21 студзеня, – распавяла PR-мэнеджар спадарыня Таццяна:

– З 18-ці да 21-й запрашаем сабрацца разам і напісаць лісты тым, хто цяпер знаходзіцца за кратамі. Прастора КХ падрыхтуе канверты, маркі, паштоўкі. Будзе выдатна, калі вы возьмеце з сабой налепкі, фламастары, паштоўкі. Запрашаем усіх вас!

Згодна апошніх дадзеных праваабарончага цэнтру „Вясна”, лічба вязняў сумлення на Берасцейшыне хутка дасягне паўсотні. Усе гэтыя людзі былі затрыманыя за падзеі, што звязаныя з прэзідэнцкай кампаніяй і пасля яе.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце