У Берасці не дазволілі мітынгі супраць будаўніцтва акумулятарнага завода
Ініцыятыўнай групе праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода пад Берасцем не далі дазволу на правядзенне масавых мерапрыемстваў. Заяўкі адразу на тры мітынгі, два з якіх планавалася правесці 18 і 19 жніўня, былі пададзены яшчэ на пачатку месяца, аднак мясцовыя ўлады паведамілі пра іншыя мерапрыемствы, запланаваныя на гэтыя дні. Каментуе праваабаронца Раман Кісляк:
– Чарговыя забароны нашых мерапрыемстваў, спасылаючыся на мерапрыемствы з нагоды Дня моладзі, мерапрыемствы Клуба службовага сабакаводства і іншыя. Гэта хутчэй за ўсё спроба прыкрыць фармальныя забароны нейкім падабенствам чыннікаў.
Нягледзячы на забароны, праціўнікі будаўніцтва завода працягнуць дамагацца дазволу на правядзенне масавых акцый пратэсту, – падсумоўвае праваабаронца.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце