У Берасці не хапае працоўных вакансій
Каля цэнтра занятасці няма чэргаў, але і няма магчымасці працаўладкавацца. Прапануюцца вакансіі з заробкамі ад 700 тысяч да 14 мільёнаў беларускіх рублёў, аднак яны вузкаспецыяльныя.
Берасцейцы распавялі пра тое, што ім змаглі прапанаваць на біржы працы:
– Прыйшоў паглядзець вакансіі і стаць на ўлік, бо дэкрэт прэзідэнта пра дармаедства не адменены, а грошай у мяне няма ўвогуле. Сям’я, дзіцё, адкуль узяць грошы, каб аплаціць штраф за тое, што працы няма. А вакансій там няма, там рэальна няма вакансій – беспрацоўе.
Поўны ажыятаж па Берасцю, я ўжо хаджу каля года. Дзве вышэйшых адукацыі – інжынер-энергетык, газавік. Хоць заўсклад, заўхоз, вартаўніком – нуль, сэнсу мала.
Афіцыйная стататыстыка ў рэгіёне сведчыць пра тое, што беспрацоўе складае каля 1,5%. На практыцы большасць з тых, хто не можа знасці працу, не звяртаецца ў цэнтр занятасці, паколькі вакансій менш чым жадаючых на іх уладкавацца.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце