У Берасці невядомы „замініраваў” кафэ



У Берасці з кафэ эвакуіравалі 17 чалавек з-за фальшывага паведамлення пра мініраванне.

У Маскоўскі РАУС Берасця 26 красавіка ў 23.10 з мабільнага тэлефона патэлефанаваў невядомы і паведаміў пра мініраванне кафэ на Варшаўскай шашы, а таксама падрыхтоўцы выбуху. З установы былі эвакуіраваны 17 чалавек. На месца прыбылі следча-аператыўная група, супрацоўнікі РАУС, паставой службы міліцыі, ДАІ, сапёрна-піратэхнічнай групы, МНС і хуткай медыцынскай дапамогі.

Пры абследаванні кафэ спецыялісты не выявілі выбухованебяспечных прадметаў. Праваахоўнікі аператыўна ўсталявалі, што ілжэмінёрам аказаўся непрацуючы жыхар аграгарадка Моталь Іванаўскага раёна. Ён затрыманы. Праводзіцца проверка.

belta.by