У Берасці па-ранейшаму адбываюцца нядзельныя лакальныя маршы



Малымі групамі па некалькі дзясяткаў чалавек збіраюцца берасцейцы на нядзельныя акцыі. Пра гэта распавёў мясцовы блогер, сябра Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай партыі (Грамада) Сяргей Мазан. Шэсці адбываюцца не ў цэнтры гораду, але кожны раён ці нават двор вырашае, дзе пройдуць пратэсты, – адзначыў ён:

– Людзі выходзяць у нядзелю. Гэта не цэнтр гораду. Гэта мікрараёны, ведаю, Кавалёўка, Усход. Яны выходзяць невялікімі калонамі. Але ідуць не па спальным вуліцам, а па такім больш менш буйным.

Сяргей Мазан звярнуў увагу, што пасля кожнай нядзелі ў Берасці выкладваюцца адмысловыя відэа, на якіх можна пабачыць шэсце калоны. Як правіла, іх здымаюць не самі ўдзельнікі, а мінакі.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце