У Берасці пачаў працу навагодні кірмаш



Традыцыйны пераднавагодні кірмаш пачаў працу ў Берасці на перакрыжаванні вуліц Гогаля і Савецкая.

DSC02732

Аднак берасцейцы не спяшаюцца набываць тавары. Гэта абумоўлена ў першую чаргу іх абмежаваным бюджэтам да святаў. Грамадзяне пакуль прыглядаюцца і высвятляюць, якія цэны прапануе рынак, у той жа час гандляры звяртаюць увагу, што цэны на тавар не былі прывязаныя да замежнай валюты.

DSC02729

Кажуць гандляры і наведвальнікі кірмашу:

Я хачу вам сказаць, што селётнія цэны не вышэйшыя за мінулагоднія, хоць даляр падняўся, а некаторыя пазіцыі, дык нават таннейшыя чым летась. Я думаю, што нягледзячы ну ўсю гэтую безвыходнасць народ усё ж прыйдзе і будзе купляць, бо Новы год — гэта свята душы.

— Мы арыентуемся на бюджэтны варыянт, бо мы — бюджэтнікі, таму не плануем асабліва траціцца: 200 – 300 тысяч.

— Вось гэтыя ялінкі каштуюць мільён дзвесце, а гэтыя — 700 тысяч. Усё залежыць ад пышнасці ялінкі. Найменшыя каштуюць у нас — 35 тысяч.

На пераднавагоднім кірмашы ў Берасці з 3 па 31 снежня можна набыць штучныя і натуральныя ялінкі, цацкі, падарункі для дзяцей і дарослых ды іншыя тавары. Мінімальныя цэны на навагоднія ўпрыгожванні і сувеніры – ад 5 тысяч беларускіх рублёў, з найбольш дарагіх тавараў прадстаўленых на кірмашы — штучныя ялінкі, вышэйшыя за 2 метры, амаль тры мільёны рублёў.

DSC02731

DSC02741

DSC02738

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фоты: virtualbrest.by