У Берасці пачынаюць падрыхтоўку незалежных назіральнікаў
Цягам жніўня ў Берасці пройдуць трэнінгі ў межах кампаніі «Права выбару» для шэрагу актывістаў з партый і рухаў дэмакратычнага кірунку. Актывістытбудуць фіксаваць парушэнні ў часе датэрміновага галасавання і ў асноўны дзень выбараў, — паведаміў каардынатар кампаніі па назіранню па берасцейскай вобласці Зміцер Шыманскі:
— Нашы назіральнікі пройдуць навучанне на працягу жніўня. Яны будуць падрыхтаваныя не грош за сябраў участковых выбарчых камісіяў, будуць валодаць усімі неабходнымі методыкамі, якія выкарыстоўваюць сябры выбарчых камісій у час сваёй працы і ў прынцыпе змогуць кампетэнтна сачыць і адсочваць працэдуру галасавання і падліку галасоў.
Як адзначыў Зміцер Шыманскі, у асноўным назіральнікі будуць зайдзенічаныя на берасцейскай-усходняй выбарчай акрузе №3. У яе складзе знаходзіцца 36 участкаў, а гэта значыць, што на акрузе будуць працаваць як мінімум шэсць дзесяткаў незалежных назіральнікаў.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце