У Берасці пададуць заяўкі на правядзенне акцый супраць завода АКБ
Заўкі на правядзенне акцый і мітынгаў супраць будаўніцтва акумулятарнага завода на буднія дні будуць падаваць у Берасці. Так актывісты хочуць паказаць больш шырокаму колу грамадства, што мерапрыемствы наўмысна забараняюцца і парушаецца права на свабоду выказванняў і свабоду мірных сходаў. Распавёў праваабаронца Уладзімір Вялічкін:
– Я перакананы, што гэтыя заяўкі падаюцца не таму, каб атрымаць дазвол, бо толькі напачатку наіўны чалавек у гэта верыў. Зараз яны падаюцца, каб не проста чарговы раз, а сістэматычна паказваць, што ўлады сістэматычна пазбаўляюць грамадзян права на мірны сход, права на тое, каб яны выказвалі публічна свае думкі. Гэта тачыцца і завода, і многіх іншых рэчаў.
Уладзімір Вялічкін перакананы, што шматлікія забароны сустрэч берасцейцаў у форме пратэстаў звязаныя з магчымасцю з’яўлення альтэрнатывы ўладам. Актывісты ўжо заявілі пра намер аднаго са сваіх лідараў балатавацца на пасаду прэзідэнта.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце