У Берасці пададзеныя заўкі на правядзенне 11 мітынгаў



11 мітынгаў супраць будаўніцтва акумулятарнага завода хочуць правесці ў Берасці. Адпаведныя заўкі пададзеныя да мясцовых выканаўчых уладаў. Плануецца, што мітынгі будуць адбывацца штодня з 20 па 30 красавіка.

Кажа наш карэспандэнт Аліса Поль:

– Асноўная частка мерапрыемстваў замоўлена ў свабоднай эканамічнай зоне «Берасце». У якасці заяўніка выступіў берасцейскі праваабаронца Раман Кісляк. У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй колькасць удзельнікаў мітынгаў будзе зведзена да мінімуму, паміж людзьмі плануецца дыстанцыя не менш за тры метры адзін ад аднаго. Паводле арганізатараў, людзі баяцца больш свінца, чым covid-19, таму яны гатовыя ўдзельнічаць у масавых мерапрыемствах. Жыхары Берасця і Берасцейскага раёна да канца адстойваюць сваё права на экалогію.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце