У Берасці падзеляцца сакрэтамі правільнай камунікацыі
Як правільна ладзіць гурткі і як матываваць удзельнікаў грамадскай ініцыятывы. Такі майстар-клас напрыканцы кастрычніка правядуць прадстаўнікі беларуска-шведскай моладзевай платформы АБФ (Актыўным Быць Файна) у Берасці. Актывісты падзеляцца методыкай роўны навучае роўнага. Спіс удзельнікаў пакуль фармуецца, таму можна пакінуць свае кантактныя дадзеныя ў сацыяльных сетках, як адзначыла адна з галоўных арганізатараў Алена Салавейка:
– Я часта чую, што хтосьці хацеў бы весці кружок, але як гэта рабіць – не ведае. Калі ласка, запрашаю да нас. Я вам раскажу, я вас навучу. Чаму б не? Гэта магчымасць самарэалізацыі.
Алена Салавейка звярнула ўвагу, што арганізатары клубаў не заўсёды ведаюць тэмы, якія на дадзены момант актуальныя для моладзі. Таму яны заклікаюць больш актыўна звяртацца з прапановамі.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце