У Берасці паказалі “12 раз’юшаных мужчын” па-беларуску
У Берасці адбылася прэзентацыя фільма “12 раз’юшаных мужчын”, агучанага на беларускую мову студыяй “Кінаконг”. Важнасць стужкі вымяраецца не толькі яго мастацкай каштоўнасцю – фільм з’яўляецца ўзорным у жанры судовай драмы, – але і актуальнасцю тэмы смяротнага пакарання. Таму паказ “12 раз’юшаных мужчын” быў прымеркаваны кампаніі „Несмяротнае пакаранне. Таму што мы людзі„.
Гаворыць кіраўнік студыі “Кінаконг” Андрэй Кім:
– Мы вельмі рады, што мы можам сказаць і пра такія складаныя тэмы, як судовая сістэма, смяротнае пакаранне. Гэта дыскусійныя тэмы. Але гэты праект па-беларуску. Ён цікавы і з культурніцкага пункту гледжання, і з маральнага. Гэта шматгранны праект.
Фільм рэжысёра Сідні Люмета “12 раз’юшаных мужчын” дубляваны на беларускую мову вядомымі акцёрамі, у тым ліку Паўлам Харланчуком і Сяргеем Жбанковым.
Паказ фільма і сустрэча з Андрэем Кімам адбыліся на занятках бясплатных курсаў беларускай мовы “Мова Нанова ў Берасці”.
[Not a valid template]
Алеся Лугавая, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота аўтаркі