У Берасці папулярызуюць беларускую мову з дапамогаю гульні



У Берасці актывісты студэнцкага культурна-гістарычнага аб’яднання “Харугва” хочуць папулярызаваць беларускую мову з дапамогаю гульні. Яна пройдзе 29 жніўня. Удзельнікам трэба будзе выйсці на вуліцу і выканаць некалькі простых заданняў, якія звязаныя з роднаю моваю і яе праявамі ў горадзе.

Адная з арганізатараў гульні Алена Каховіч распавяла, што мерапрыемства дазволіць больш глыбока пазнаёміцца з беларускай культурай:

– Адна з задач гэтай  гульні пазнаёміць з цікавымі мясцінамі Берасця, якія звязаныя з беларускай культурай і мовай у прыватнасці. Гэта гульня цікавая. Гэта лепш, чым сядзець дома перад кампутарам. Некаторыя заданні будуць звязаныя з цікавымі, але непапулярнымі мясцінамі. Можна для сябе адкрыць гэтыя месцы, каб пасля добра там бавіць час.

 Гульня пройдзе ў форме інтэрактыўнага фотаконкурсу ў рамках кампаніі “Наша мова”.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце