У Берасці патрабуюць не хаваць праўду пра вірус
Збор подпісаў за тое, каб інфармацыя па каронавіруснай інфекцыі была ў адкрытым доступе, пачаты ў Берасці. Ініцыятарамі выступілі прадстаўнікі арганізацыі „За свой горад”.
Яны дабіваюцца своечасовай і дакладнай інфармацыі пра колькасць выпадкаў на COVID-19 у Берасцейскім рэгіёне на сайтах дзяржаўных органаў, распавёў грамадскі дзеяч Ігар Маслоўскі:
– У Берасцейскай вобласці напэўна, як і ў іншых абласцях, няма ніякай афіцыйнай інфармацыі на сайтах мясцовых органаў улады па колькасці людзей, якія захварэлі на COVID-19. Больш за тое, напрыклад, у нас была такая інфармацыя ад 8-га красавіка, было паведамлена што захварэла 28 чалавек на той час. Міністэрства аховы здароўя давала, што па Берасцейскай вобласці – 3. То бок разыходжанні былі ў 9 разоў.
Актывісты перакананыя, што мясцовыя ўлады парушаюць Канстытуцыю Беларусі, Грамадзянскі кодэкс і Закон Аб ахове навакольнага асяроддзя, а таксама Закон Аб санітарна-эпідэміялагічным дабрабыце насельніцтва.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
