У Берасці патрабуюць празрыстасці ў фармаванні гарадскога бюджэта
За якасную і даступную адукацыю пачалі змагацца актывісты ў Берасці. Сябры абласной суполкі Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай партыі (Грамада) дамагаюцца публічнасці ў фінансаванні будаўніцтва адукацыйных установаў горада. Таксама ад мясцовых уладаў яны патрабуюць назваць канкрэтныя тэрміны ўводу ў эксплуатацыю новых школ і дзіцячых садкоў.
Кажа старшыня партыйнай суполкі Ігар Маслоўскі:
– Вывучаючы праблему, больш за два гады назад мы сутыкнуліся з тым, што ў Берасці, у выніку пашырэння новых мікрараёнаў, аказалася так, што катастрафічна не хапае дзіцячых садкоў і нават школ у пэўных частках горада. Там мы і выказваемся за замацаванне канкрэтных прапаноў у бюджэце горада на будаўніцтва ўстаноў адукацыі.
Для кантролю грамадскасці просім публічна агучыць сумы, запланаваныя на будаўніцтва ўстаноў адукацыі ў 2015 годзе і тэрміны ўвядзення іх у эксплуатацыю на працягу бліжэйшых двух-трох гадоў, – з такім заклікам звярнуўся да ўладаў берасцейскі палітык Ігар Маслоўскі.
Беларускае Радыё Рацыя