У Берасці прайшла чарговая экалагічная акцыя пратэсту
Некалькі дзясяткаў людзей у Берасці чарговы раз выйшла ў знак пратэста супраць з’яўлення акумулятарнага завода. Яны збіралі подпісы пад зваротам у расейскі кансулят.
Распавялі самі жыхары горада:
– Зараз збіраем подпісы, напісалі заяву ў расейскі кансулят, што ў іх ёсць такі прафесар Фрыдман, якія дапускае дзіўныя выказванні ў адносінах да завода. Спачатку запусцім вытворчасць — а потым паглядзім.
– Нашыя ўлады разам з працаўнікамі АйПауэр хочуць запусціць гэты завод. Пры гэтым дзейнічаюць вельмі ціха. Тут яшчэ яны далучылі нейкіх навукоўцаў расейскіх, Фрыдмана такога. Каб гэты прадстаўнік зрабіў высновы.
Праз расейскага консула грамадскія актывісты будуць дамагацца публічных выбачэнняў за свае выказванні. У прыватнасці, прафесар Кірыл Фрыдман прапанаваў запусціць завод і паглядзець, якія наступствы атрымаюцца.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце