У Берасці прайшла “Мазгабойня”



У музеі “Бярэсце” пасля дзявятай гадзіны вечара сабралася некалькі соцень чалавек, каб згуляць у інтэлектуальную гульню “Мазгабойня”.

Такім чынам арганізатары спрабавалі прыцягнуць увагу людзей да гісторыі роднага горада і музейнай экспазіцыі ў прыватнасці. Каментуе навуковы супрацоўнік Берасцейскага краязнаўчага музея Жанна Абламская:

– Ёсць людзі, якія, жывучы ў нашым горадзе, ні разу не былі ў музеі  “Бярэсце”, а сёння яны тут пабывалі. Вось такім, магчыма, доўгім шляхам, можа, праз “Мазгабойню”. Нам, у прынцыпе, усё роўна, як чалавек прыйдзе ў музей, якім шляхам. Галоўнае, што ён тут пабывае і прыйдзе яшчэ раз.

 

У час інтэлектуальнай гульні пытанні пераважна датычыліся гісторыі горада, беларускай кухні, музыкі і культуры. Пераможцы традыцыйна атрымлівалі шампанскае як падарункі.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота аўтара