У Берасці прайшла вечарына, прысвечаная Еўрапейскаму тыдню мабільнасці



У Берасці адбылася падсумавальная вечарына, прысвечаная Еўрапейскаму тыдню мабільнасці. Ініцыятарам і арганізатарам мерапрыемства ў выглядзе рок-канцэрту выступіла інфармацыйна-асветніцкая ўстанова „За вела Берасце”.

Кажа прэс-сакратар арганізацыі Марына Чыж:

— Гэта насамрэч вялікае свята для нашай арганізацыі. Дзень без аўтамабіля — гэта тое, да чаго мы імкнёмся. Мы працуем над тым, каб для роварнікаў стварыліся ўсе максімальна зручныя ўмовы для карыстання роварам, як штодзённым транспартам. Высновы адназначна добрыя, бо ў любым выпадку, калі хаця б 10 чалавек ў горадзе даведалася, што існуе такое свята, гэта ўжо вялікі плюс для нас.

Акрамя рок канцэрту, які адбыўся ў залі тэатра танца „Фантазія”, у межах Еўрапейскага тыдня мабільнасці прайшлі і шэрагі іншых мерапрыемстваў. Сярод іх: гарадскі велапрабег на Дзень без аўтамабіля і віктарыны ды конкурсы ад „За вела Берасце” і партнёраў.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце