Да ўдзелу ў форум-тэатрах у Берасці запрашае ’’Клуб дзелавых жанчын’’.



Да ўдзелу ў апошніх двух форум-тэатрах запрашаюць берасцейскую моладзь прадстаўнікі грамадскага аб’яднання ’’Клуб дзелавых жанчын’’.

Яны будуць прысвечаныя бяспечнаму выезду за мяжу і супрацьдзеянню гандлю людзьмі.

Кіраўнік клубу валантэраў ’’Элпіс’’ Ганна Дабрадзей адзначыла, што важна, каб моладзь навучала людзей такога ж узросту, як і яны самі:

– Мерапрыемствы заўсёды адкрытыя, але часцей за ўсё прысутнасць дарослых не прадугледжаная. На гэтых мерапрыемствах выкарыстоўваецца прынцып – роўныя навучаюць роўных. Калі пасадзіць старэйшага выкладчыка, то моладзь можа быць закамлексаваная.

Форум-тэатры былі арганізуюцца ў рамках праэкту ’’Тэатральныя тэхналогіі ў супрацьдзеянні гандлю людзьмі’’ пры падтрымцы USAID. Усяго ў гэтым годзе прадстаўнікамі ’’Клуба дзелавых жанчын’’ было зладжана каля дзесятка мерапрыемстваў такога кшталту.

* * *

Чатыры форум-тэатры на тэму супрацьдзеянню гандлю людзьмі адбыліся цягам восені ў адукацыйных установах Берасця. Арганізатарамі мерапрыемстваў сталі прадстаўнікі валанцёрскага руху „Элпіс” пры грамадскай арганізацыі „Клуб дзелавых жанчын”.

Удзельнікамі форум-тэатраў стала пераважна студэнцкая моладзь, распавяла кіраўнік клубу валанцёраў „Элпіс” Ганна Дабрадзей:

– Гэта інтэрактыўная форма, якая прадугледжвае не назіранне гледача за тым, што адбываецца, а непасрэдны ўдзел у гэтым. Форма вельмі цікавая, вельмі жывая, валанцёры адчуваюць зваротную сувязь. Гледачы ўцягваюцца, ім вельмі цікава, таму час, які звычайна прадугледжваецца на гэтую форму, ён часам зацягваецца на некалькі гадзін.

Форум-тэатры былі арганізаваны ў рамках праекта „Тэатральныя тэхналогіі ў супрацьдзеянні гандлю людзьмі” пры падтрымцы USAID.

Беларускае Радыё Рацыя