У Берасці прайшлі ператрусы
22 траўня да некалькіх моладзевых актывістаў Берасця прыйшлі праваахоўнікі, каб правесці агляд месцаў пражывання, паведамляе праваабарончы сайт «Берасцейская Вясна».
Санкцыю на правядзенне аглядаў даў намеснік пракурора Берасця А.С. Ралінскі. Падставай для правядзення агдядаў сталі выяўленыя праваахоўнікамі 30 красавіка на вул. Адамкоўскай ўлёткі радыкальнага зместу.
Ужо вядома пра тры выпадкі. У некаторых хлопцаў канфіскавалі тэлефоны, флэшкі, налепкі, літаратуру.
Фота brestspring.com