У Берасці прайшло набажэнства па Алесю Чаркашыну



У грэка-каталіцкай царкве Берасця прайшло набажэнства па загінулым на ўсходзе Украіны добраахвотніку Алесю Чаркашыну. На цырымоніі сабраліся ягоныя родныя, сябры і паплечнікі, агулам 35 чалавек, сярод якіх і госці з іншых гарадоў.

Кажа гамяльчук Андрусь Цянюта:

– Я вырашыў наведаць саракавіны па Алесю Чаркашыну, таму што ў мяне, на жаль, не атрымалася быць на ягоным пахаванні. Алесь – сапраўдны беларускі герой, які разам з Мішам Жызнеўскім уваходзіць у  сонм беларускіх герояў найноўшай гісторыі. Для мяне быць тут – гэта справа гонару.

На жалобнай цырымоніі адбылася ўрачыстая перадача медалю “За любоў і ахвярнасць да Украіны” бацькам Алеся. Узнагароду ад Украінскай Праваслаўнай Царквы Кіеўскага Патрыярхату ў Берасце перадалі ягоныя паплечнікі.

^ED55634145BAE680393D62238AA0A166F53AA63B3E7E3AE07F^pimgpsh_fullsize_distr

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце