Форум прыхільнікаў роварнага руху ў Берасці



Сустрэча роварнага клуба і роварнай ініцыятывы ў Берасці. Упершыню на форум сабраліся прадстаўнікі васьмі арганізацый ды ініцыятывавў, звязаных з роварным рухам. Сярод удзельнікаў – прадстаўнікі інфармацыйна-асветніцкай ўстановы ’’За вела Берасце’’, інфармацыйнага парталу ’’Віртуальны Брэст’’ ды іншыя. Па выніках сустрэчы прынятая заява, якая трапіць у СМІ.  Расказвае адзін з арганізатараў форуму – Уладзімір Красько:

Людзі пазнаёміліся, прадставілі свае ініцыятывы і планы, а таксама запланавалі сумесныя мерапрыемствы. Дамовіліся стварыць сумесную інфармацыйную пляцоўку і на ёй ужо ажыццяўляць сумесныя мерапрыемствы. Бліжэйшае мерапрыемства, якое было запланаванае на сустрэчы, – гэта гарадское адкрыццё веласезону 26 красавіка.

Odtwarzacz plików dźwiękowych

Прадстаўнікі роварных клубаў выказваліся пра неабходнасць супольнай каардынацыі сваіх дзеянняў. Па выніках форуму таксама прынятае рашэнне пра стварэнне інфармацыйнай пляцоўкі для камунікацыі і планавання агульнай дзейнасці.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота Аляксандра Шульгача