У Берасці прайшоў пешы марафон
У Берасці прайшоў першы пешы марафон па водна-зялёным маршруце.
Ягонымі арганізатарамі выступілі мясцовыя і сталічныя прадстаўнікі грамадскага аб’яднання “Гарадскі ляснічы”. Падрабязней распавёў сталічны актывіст арганізацыі і натхняльнік марафона Ігар Корзун:
– Я і мае сябры зразумелі, што марафон ніхто з нас ужо ніколі не асіліць бегам, але хаця б пешшу гэту дыстанцыю можна прайсці. Прайсці яе можна за дзень без асаблівых нечалавечых высілкаў шпацырам. Чатыры гады таму ў Менску, у межах кампаніі “Гарадскі ляснік”, мы правялі першы гарадскі марафон уздоўж водна-зялёнага дыяметра Менска. Мэтай было прыцягнуць увагу грамадсккасці да тэмы водна-зялёнага дыяметра, паркаў, якія пабудаваны ўздоўж ракі, зялёным зонам, якія ёсць уздоўж ракі, тых праблемаў, якія заўсёды існуюць узялёных зонах.
У сеціве можна спампаваць адмысловую кнігу, якая прысвечана менскім пешым маршрутам. Па выніках жа берасцейскага марафону падобны дапаможнік складуць і для горада над Бугам. Кажа мясцовы прадстаўнік “Гарадскога ляснічага” Алена Штык:
– У далейшым гэтыя маршруты будуць разрастацца і мы будзем спалучаць, напрыклад, усе фарты Берасця, якія таксама з’яўляюцца ўнікальнымі зялёнымі зонамі з унікальным ландшафтам. Па прычыне таго, што ў Менску таксма праводзілася, усё больш і больш людзей цікавіцца гэтым. Было б вельмі файна, калі б у Берасці таксама больш людзей адгукалася ды ішло.
Працягласць маршрута першага берасцейскага пешага марафону каля 32 кіламетраў, на пераадоленне якога патрэбна каля 11 гадзін. На ім удзельнікі пабачаць малавядомыя месцы Берасцейскай крэспасці, урочышча Соі, рэчышчы ракі Мухавец разам з Вяслярным каналам і Трышынскія могілкі.
“Большасць кропак для агляду панарамаў не змешчана ў экскурсійных даведніках, таму гэты маршрут будзе адкрыццём і для шматлікіх берасцейцаў”, – зазначылі арганізатары.
[Not a valid template]
Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце