У Берасці праходзіць Восьмы тыдзень нямецкай мовы і культуры



Мерапрыемствы адбываюцца на пяці пляцоўках: у абласной ды дзіцячай бібліятэцы, педагагічным універсітэце, чацвёртай гімназіі і ў сёмай школе. Наперадзе яшчэ 4 дні, насычаныя рознымі імпрэзамі.

Праграма тыдня насычаная: літаратурныя вечары, знаёмства з нямецкай кухняй, прагляд кінастужак, прэзентацыі і семінары, але больш за ўсё музычных мерапрыемстваў. Гэта невыпадкова, адзначыў старшыня таварыства сяброў Равенсбург-Берасце Фолькер Янзен. Ён перакананы, што песні дазваляюць лепш вывучаць мову:

– Песня дапамагае тым, хто вывучае замежную мову, выказацца. Яны не саромеюцца, калі спяваюць усе разам, бо ніхто не заўважыць, калі будзе памылка ў вымаўленні. Вельмі часта прыязджаюць да нас групы школьнікаў і студэнтаў. Гэта не вельмі інтэнсіўны абмен. Часцей прыязджаюць да нас госці з Беларусі, чым мы да вас.

Тыдзень нямецкай мовы ў Берасці стаў традыцыйным і арганізатары імкнуцца штогод пашыраць праграму мерапрыемства, каб прыцягнуць увагу не толькі аматараў нямецкай мовы і культуры.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя