У Берасці працяг судовага разгляду „карагоднай справы”



Ужо заўтра, 15 красавіка, а 10-ай гадзіне адбудзецца чарговы разгляд так званай „карагоднай справы”. Гэтым разам разглядаецца трэцяя частка абвінавачваемых у межах крымінальнай справы – ч. 1 артыкула 342 – арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак.

Берасцейскія праваабаронцы заклікаць прыйсці ў абласны суд па адрасе праспект Машэрава, 8. Пры сябе абавязкова патрабуецца мець пашпарт і маску.

Чатырнаццаць чалавек будуць судзіць за падзеі 13 верасня мінулага году. У той дзень людзі вадзілі карагод на перакрыжаванні Машэрава і бульвара Касманаўтаў у Берасці.

Сярод абвінавачваемых – Алена Гнаўк, Валянціна Жукоўская, Радзівон Кандрацюк, Віктар Лабко, Кірыл Луд, Людміла Луцкая, Вікторыя Лысковіч, Алена Лысковіч, Сяргей Наліўка, Уладзіслаў Наліўка, Марыя Скакавец, Даніла Чамаданаў, Васіль Чарнецкі і Юры Чубрык.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце