У Берасці працягнулі рэжым працы паліклінік
Рэжым працы паліклінік у Берасці працягнуты да асаблівага распараджэння з-за складанай эпідэміялагічнай сітуацыі. Адпаведны загад падпісаў галоўны ўрач берасцейскай цэнтральнай гарадской паліклінікі Сяргей Кляўс, паведаміў у сваім тэлеграм-канале старшыня гарвыканкама Аляксандр Рагачук.
Згодна з дакументам, пачынаючы з 5-6 лютага прыём пацыентаў у паліклініках і іх агляд дома будзе весціся па суботах і нядзелях да 18:00.
Таксама паліклінікі павінны будуць праводзіць дадатковыя даследаванні і ў выходныя дні, прымаць пацыентаў з сімптомамі ВРВІ у дзень звароту. Пры гэтым планавы запіс да лекараў можа быць паменшаны. Для аказання дапамогі пацыентам могуць прыцягвацца дадатковыя медыцынскія кадры, медработнікаў могуць адклікаць з адпачынкаў.