У Берасці працягваецца «карагодная справа»



У Берасці накіравана ў суд яшчэ адна крымінальная справа па абвінавачанні 6 чалавек у парушэнні грамадскага парадку 13 верасня 2020 года. Гаворка ідзе аб так званай карагоднай справе. Падчас адной з дэманстрацый пасля выбараў 2020 года берасцейцы вадзілі карагод у цэнтры абласнога цэнтра.

Як і іншым абвінавачаным, шасці фігурантамі інкрымінуецца арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і звязаныя з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, якія прывялі да парушэння працы транспарту, прадпрыемстваў і арганізацый, а таксама ўдзел у іх, паведамляе Генпракуратура.

У жніўні мінулага года паведамлялася, што па гэтай справе прад’яўлены абвінавачанні 108 фігурантам. Ужо вынесены дзясяткі прысудаў.