У Берасці працягваецца ціск на сям’ю Андрэя Шарэнды
У Берасці працягваецца ціск на сям’ю Андрэя Шарэнды.
Берасцейскі грамадскі дзеяч застаецца падазраваным у абразе прэзідэнта. Вядома пра ўзбуджэнне крымінальнай справы, але сам актывіст пакуль што на волі, – распавяла валанцёрка рэгіянальнага аддзялення «Вясны» спадарыня Ганна:
– Гэта адбылося пасля таго, як Андрэй даў каментар аднаму з выданняў. Спачатку па артыкулу, ён называецца “Пагроза нацыянальнай бяспецы”, завялі справу. А затым і яшчэ за знявагу прэзідэнта. Спрабуюць такім чынам на яго ціснуць.
Афіцыйна ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 361 па выніках праверкі інтэрв’ю ад 29 сакавіка 2021 года. Адзначаецца, што «у ім ад імя мясцовага актывіста Андрэя Шарэнды ўтрымліваюцца заклікі да пратэстаў, а таксама фармулёўкі і выразы, якія публічна абражаюць Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».
Беларускае Радыё Рацыя