У Берасці працягваюць аказваць дапамогу уцекачам з Украіны



Рэчы першай неабходнасці: ежу, вопратку, прэпараты для першай медыцынскай дапамогі ўцекачы могуць атрымаць ва ўсіх раённых і гарадскіх аддзяленнях ’’Чырвонага Крыжа’’.

Старшыня Берасцейскай гарадской арганізацыі ’’Чырвонага Крыжа’’ Ніна Саванеўская адзначыла, што за апошні тэрмін колькасць грамадзян Украіны, што шукаюць часовы прытулак у Беларусі не зменшылась:

– Калі меркаваць па зваротах у Чырвоны Крыж, можа быць, уцекачоў крыху менш стала. Але ўцекачоў шмат, і звяртаюцца яны па дапамогу, бо апынуліся ў вельмі цяжкай жыццёвай сітуацыі. Прыехалі ў Беларусь – тут таксама складана – трэба атрымаць від на жыхарства, уладкавацца на працу, недзе жытло атрымаць. 

З-за бесперапынных баявых дзеянні ў суседняй Украіне, значна павялічваецца плынь грамадзянскага насельніцтва ў Беларусь. Людзі вымушана пакідаюць свае дамы і шукаюць прытулку ў нашай краіне, – адзначаюць у ’’Чырвонам Крыжы’’.

 Беларускае Радыё Рацыя, Берасце