У Берасці працягваюць судзіць праціўнікаў завода АКБ
У Берасці працягваюцца суды над праціўнікамі акумулятарнага завода, якія былі масава затрыманы 12 і 14 красавіка.
Сёння, 25 красавіка, прайшлі судовыя паседжанні над наступнымі актывістамі: Фесікавай Таццянай, Кандрацюком Ягорам, Абляком Алесем, Абрамовічам Уладзіславам.
Усіх іх вінавацяць у парушэнні артыкула 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Таксама працягнуўся разгляд адміністрацыйнай справы Кацярыны Басаргіной, які распачаўся ўчора.
Усе суды прахдзяць у судзе Ленінскага раёна Берасця.
Першай разглядалася справа Таццяны Фесікавай. Суддзя – Станіслаў Каліна. На пачатку працэсу ён забараніў рабіць фота і відэа.
Таццяну вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным шэсці ў нядзелю 31 сакавіка. Падчас суда высветлілася, што пратакол, прадстаўлены ў судзе, не адпавядае таму, які быў выдадзены актывістцы раней. „Мне ўчастковы прапанаваў перад пасяджэннем падпісаць дапаўненні, я адмовілася. Патрабую, каб справа разглядалася ў адпаведнасці з першапачатковым варыянтам”, – сказала на судзе Таццяна.
Перад пачаткаму суду над Таццянай Фесікавай
Пасля перапынку суддзя пастанавіў зрабіць копію выпраўленага пратаколу і азнаёміць з ім Фесікаву і яе адваката (змены ў пратакол былі ўнесены перад паседжаннем прама ў будынку суда).
З залі быў выдалены блогер Сяргей Пятрухін за тое, што вёў відэаздымку.
У матэрыялах справы Фесікавай ёсць яе скаргі на незаконнае затрыманне пятага і 14 красавіка. Пятага красавіка каля дома актывісткі з самага ранку дзяжурылі супрацоўнікі міліцыі, а ўвечары паспрабавалі затрымаць. У выніку Таццяне стала кепска і яна трапіла ў шпіталь. 14 красавіка, калі Таццяну ўсё ж затрымалі, супрацоўнікаў міліцыі не цікавіла, што ў Таццяна дома застаўся непоўнагадовы сын.
Таксама на судзе выступіў сведка Ігар Зубік, які сказаў, што не бачыў, каб Таццяна раздавала на плошчы балонікі.
Перапынак да 15.00.
Пасля быў разгляд адміністрацыйнай справы Ягора Кандрацюка.
Хадайніцтва весці працэс па-беларуску задаволена. Кандрацюку таксама перапісалі пратакол перад паседжаннем, таму абвесцілі перапынак на 20 хвілін, каб азнаёміць з новым пратаколам.
Сведкамі на працэсе выступілі міліцыянты – інспектары Федарэнка Ігар і Буката Аляксандар. Яны сцвярджалі, што бачылі, як Кандрацюк выкрыкваў лозунгі, калі ўдзельнічаў у шэсці 14 красавіка.
У выніку Кандрацюк пакараны штрафам памерам 10 базавых велічынь (255 рублёў) па ч.1 арт. 23.34 КаАП.
Пасля абедзенага перапынку суды аднавіліся. У 15.00 працягнуўся працэс над Кацярынай Басаргіной. Суддзя – Дзмітрый Шурын.
Кацярына Басаргіна ў судзе
Праглядаюць міліцэйскія відэазапісы – на іх Басаргіной няма. Таксама глядзяць стрым Сяргея Пятрухіна, які ён вёў сёмага красавіка з плошчы.
Тым часам суддзя Святаслаў Каліна пасля перапынку вынес рашэнне пакараць Таццяну Фесікаву штрафам памерам 30 базавых велічынь (765 рублёў).
Рашэнне па Кацярыне Басаргіной – 5 базавых штрафу (127,5 рублёў).
Справа Уладзіслава Абрамовіча перанесена на 29 красавіка на 16.30.