У Берасці працягваюцца ператрусы
Як паведамляе тэлеграм-канал @vybory_smotri, 13 ліпеня да выдаўца часопіса „Бинокль” Дар’і Герашчанка прыйшлі сілавікі. Яе павезлі на допыт у міліцыю, але потым адпусцілі. Забралі мабільны тэлефон. Сілавікі прыходзілі ў „Бинокль” сёлета ў студзені, пасля чаго праца выдання была перапыненая.
Таксама ў аўторак міліцыянты прыйшлі да берасцейскага фатографа Вольгі Латышавай. Пра гэта яна паспела паведаміць у Twitter. На мінулым тыдні сілавікі прыходзілі ў рэдакцыю недзяржаўнай “Брестской газеты”. Учора адбыліся паўторныя ператрусы ў Маргарыты Вялічкінай – жонкі берасцейскага праваабаронцы Уладзіміра Вялічкіна, які раней з’ехаў з Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя.
