У Берасці правялі апытанне адносна будаўніцтва акумулятарнага завода



Прадстаўнікі берасцейскай арганізацыі „За свой горад” правялі апытанне сярод жыхароў Берасця. Тэматыкай апытання была сітуацыя вакол будаўніцтва акумулятарнага завода пад Берасцем.

Падрабязней кажа кіраўнік арганізацыі „За свой горад” Ігар Маслоўскі:

– Галоўнае пытанне было: ці змянілася ў людзей за год стаўленне да завода. Даведаліся, што фактычна ні адзін чалавек не змяніў свой пункт гледжання за гэты час. Людзі выказваліся адкрыта на відэакамеру і не хавалі, што яны былі і тады супраць будаўніцтва і зараз супраць. За гэты час улада не прадаставіла ім нейкай інфармацыі і гарантый.

З апытання вялася жывая відэатрансляцыя ў  facebook-суполку „За свой горад”.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота: скрыншот з відэа