У Берасці прэзентавалі даклад пра забойства Паўла Шарамета
Хто вінаваты ў забойстве Паўла Шарамета – высвятлялі ў Берасці. Тут у канферэнц-зале гатэля «Эрмітаж» прайшла адкрытая лекцыя амерыканскага журналіста Крыстафера Мілера пад назваю „У правасуддзі адмоўлена: Украіна не прасунулася ў расследаванні забойства Шарамета”. Эксперт звярнуў увагу, што Павел Парамет – гэта постаць, важная для трох краін:
– Важна данесці інфармацыю ў кожны рэгіён. Гэта тычыцца не толькі Украіны, але і Беларусі. Павел быў беларусам. І гэта нягледзячы на тое, што ён страціў грамадзянства. Але ўсё роўна пераважная большасць лічыла яго беларусам. Ён адзін з тых, хто аказаў уплыў не толькі на Менск, але і на рэгіёны Беларусі. А Берасце – гэта адзін з важных беларускіх рэгіёнаў.
Крыстафер Мілер патраціў звыш трох месяцаў на падрыхтоўку свайго даклада. Адна з галоўных версій – гэта тое, што да забойства Паўла Шарамета прамое дачыненне мае ўкраінскі бок.
Поўны гук слухайце ў далучаным гукавым файле.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце