У Берасці прэзентавалі інтэрнэт-платформу „Народны журналіст”



У рамках сустрэчы была агучаная інфармацыя пра конкурс у рамках платформы, крытэры перамогі, перспектывы, былі разгледжаныя найлепшыя працы мінулых гадоў, а таксама абмеркаваныя найбольш важныя тэмы для грамадства, што варта ўздымаць з дапамогаю СМІ. Арганізатар прэзентацыі, сябра журы Вінцук Вячорка патлумачыў крытэр адбору лепшых прац і мэтавую аўдыторыю конкурсу:

– Гэта не конкурс журналістаў. Наадварот мы прынцыпова падкрэсліваем, што гэта конкурс не для прафесійных журналістаў. Гэта конкурс для неабыякавых, актыўных, камунікабельных грамадязнаў, якія бачаць канкрэтную бяду, б’юць пра яе ў звон і хочуць, каб на гук гэтага звана сабраліся іншыя людзі і каб разам удалося гэтую бяду ўхіліць.

Лепшыя працы будуць абраныя ў такіх намінацыях як ’’Тэкст’’, ’’Мультымедыя’’, ’’Баронім сваё’’, ’’Малады народны журналіст’’. Па першых двух намінацыях працы можна даслаць да канца месяца, а па апошніх двух – да сярэдзіны лістапада.

Беларускае Радыё Рацыя