У Берасці прэзентуюць палескую вёску Гарадная



Вёска Гарадная славіцца ганчарствам і з’яўляецца адной з адметнасцяў палескага рэгіёну. Мерапрыемства адбудзецца ў сераду, 13 красавіка, у выставачнай зале Берасцейскага абласнога грамадска-культурнага цэнтру. Наведвальнікаў чакае экспазіцыя з працаў, зробленых падчас чатырох міжнародных пленэраў ганчароў. Такія пленэры раз на два гады ладзяцца ў Гарадной. Першая дырэктарка Цэнтра ганчарства Алімпіяда Леанавец адзначае, што брэнд трэба развіваць і прасоўваць, незалежна ад будзь-якога мерапрыемства.

– Трэба сур’ёзна аднесціся. Не так, што гэты год культуры, і таму трэба нейкае мерапрыемства правесці.  Ужо забегалі, ужо патрэбны рамонт, трэба тое, трэба сёе… Трэба каб без мерапрыемстваў. І трэба дамагчыся, каб у нас і транспарт быў, каб мы маглі мець хоць нейкія шапікі гандлёвыя, каб нейкі аддзел ва ўнівермагу, дзе мы маглі б сваю прадукцыю прадаваць.

Сёлета з 25 ліпеня па 2 жніўня ў Гарадной адбудзецца V міжнародны пленэр ганчароў.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя