У Берасці пройдуць экалагічныя майстар-класы



Да ўдзелу ў майстар-класах 2 жніўня запрашаюць прадстаўнікі берасцейскага моладзевага грамадскага аб’яднання “Час зямлі”. Эколагі разам з валанцёрамі ствараюць карысныя ў паўсядзённым жыцці рэчы з другаснага матэрыялу, тым самым захоўваюць чысціню навакольнага асяроддзя, распавёў адзін з арганізатараў Рыгор Цярэнцьеў:

Нашы экалагічныя майстар-класы будуць праходзіць цягам жніўня. Запланаваны 4 сустрэчы. На мінулых майстар-класах мы рабілі драўляныя кашалькі, бо якраз напярэдадні дэнамінацыі гэта было, таму тэма была актуальная. Таксама рабілі розныя кулоны і медальёны. На наступных майстар-класах будзем рабіць таксама штосьці невялікае.

Набор удзельнікаў майстар-класаў ажыццяўляецца па папярэднім запісе, бо плошча памяшкання абмежаваная. У асноўным фармуюцца групы з 10-12 чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце