У Берасці пройдзе акцыя “За годную працу!”



Прафсаюз работнікаў радыёэлкетроннай прамысловасці (РЭП) правядзе ў Берасці акцыю  “За годную працу!”. Пікет дазволены мясцовымі ўладамі, паведамляе афіцыйная старонка арганізацыі, аднак месца для яго знаходзіцца на ўскрайку гораду ў парку “Воінаў-інтэрнацыяналістаў”.

kkkk33333-800x400

Тэмы заробкаў і годных умоваў працы неаднаразова ўздымаліся мясцовымі актывістамі, аднак рэальных вынікаў пакуль не прыносілі, мяркуе прадстаўнік “Свабоднага прафсаюзу” у Берасці Валянцін Лазарэнкаў:

– Сёння асноўны працадаўца – гэта дзяржава. Няхай дзяржава і нясе адказнасць – міністры, кіраўнікі абласцей, якія жывуць нават за межамі разумных патрэбаў.  

Дата правядзення акцыі – 7 кастрычніка супала з Сусветным днём барацьбы за годную працу. Мерапрыемства пройдзе з 16-ці да 18-ці гадзінаў ля сцэны парку “Воінаў-інтэрнацыяналістаў”. “На пікеце мы будзем казаць пра тое, што годная праца – гэта высокакваліфікаваная работа з годнай аплатай і з адсутнасцю дыскрымінацыі”, – зазначыла намесніца старшыні прафсаюза РЭП Зінаіда Міхнюк.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце